Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стакгольм: швэды і беларусы пратэстуюць ля беларуская амбасады


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня каля амбасады Беларусі ў Швэцыі адбылася акцыя ў падтрымку беларускай апазыцыі і супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў.

Каля паўсотні чалавек – швэдаў і беларусаў – сабраліся каля будынку беларускай амбасады ў Стакгольме прыкладна а палове на пятую паводле менскага часу. Прысутныя трымалі беларускія і швэдзкія сьцягі, плякаты з надпісамі “Стоп – Лукашэнка!”, “Не – дыктатуры!”

Акцыю наладзілі сябры некалькіх вядучых палітычных партыяў Швэцыі, якія лічаць, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. Гаворыць адзін з удзельнікаў пікету:

(Удзельнік акцыі: ) “Я прыйшоў, каб паказаць сваю падтрымку беларускім дэмакратам, а таксама выказаць пратэст супраць таго, што адбываецца ў Беларусі. Мы ня можам пагадзіцца з тым, каб у цэнтры Эўропы існавала дыктатура Лукашэнкі”.

Удзел ў акцыі ўзялі і прадстаўнікі Зьвязу беларусаў Швэцыі. Гаворыць адзін зь іх Алесь Ліцьвінчык:

(Ліцьвінчык: ) “Мы ня згодныя з вынікамі выбараў, якія прайшлі з парушэньнямі дэмакратычных стандартаў. Усё было фальсыфікаванае. Мы лічым, што павінен адбыцца другі тур”.
XS
SM
MD
LG