Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: арыштам пакаралі яшчэ шэсьць чалавек


Радыё Свабода На 12 сутак арышту асудзілі журналіста, актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пісальніка, на 10 сутак — спадароў Анісімовіча й Жалудка, на 7 сутак спадара Клімчука. Усіх пакаралі паводле артыкулу 167 Адміністрацыйнага кодэксу — за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе. На 10 сутак арыштавалі Аляксея Радса, але паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве, і на 10 сутак — актывіста Саюзу палякаў Ігара Банцара, які быў затрыманы пазьней: яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Пратаколы сёньня ў Ленінскім раённым судзе разглядаліся амаль аднолькавыя: учора ў гарадзкім парку Жылібэра сабраліся ўдзельнікі несанкцыянаванага сходу, і на прапанову разысьціся не рэагавалі. Таму самых актыўных затрымалі. Дарэчы, у пастарунак спачатку даставілі нават дзьвюх школьніц, якім было па 16 гадоў. Адна зь іх мне сказала, што потым выклікалі іх клясную кіраўніцу, і дзяўчат адпусьцілі.

Анджэя Пісальніка ўчора выпусьцілі на волю пасьля пяці дзён арышту, а празь некалькі гадзін зноўку затрымалі. Мне давялося быць сьведкам разгляду ягонай справы. Паводле міліцэйскага рапарту, у парку сабралася чалавек пятнаццаць з балёнчыкамі сіняга колеру й значкамі “За свабоду”. Віна Анджэя Пісальніка — засьведчылі ў судзе міліцыянты — у тым, што размаўляў зь людзьмі ў парку й адмовіўся адтуль сысьці. Сам жа затрыманы сказаў суду, што пратакол складзены на падставе хлусьлівых выдумак міліцыянтаў, і ён расцэньвае такія дзеяньні як перасьлед за перакананьні.

Ігара Банцара затрымалі асобна. У судзе ён патлумачыў, што, спаткаўшы на вуліцы капітана Ленца, усяго толькі пацікавіўся, чаму паўторна затрымалі Анджэя Пісальніка. Тут жа ззаду падышлі два іншыя міліцыянты й затрымалі яго самога: маўляў, нецэнзурна лаяўся.

Пісальніка, Радса, Клімчука й Банцара пакарала арыштам судзьдзя Наталя Козел, а спадароў Анісімовіча й Жалудка — судзьдзя Дзьмітры Мацяюк.

***

У той жа час сёньня ў Горадні выпусьцілі з-за кратаў чатырох актывістаў

На волю выйшлі Сяргей Мальчык — давераная асоба А.Мілінкевіча — ды актывісты ягонай выбарчай кампаніі Віктар Сазонаў і Максім Губарэвіч, а таксама намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі. Усе яны адседзелі па сем сутак паводле абвінавачаньня за нецэнзурную лаянку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG