Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Кастрычніцкай плошчы складаюць сьпіс тых, хто не вярнуўся дамоў


Радыё Свабода Сёньня сябры і сваякі затрыманых на Кастрычніцкай плошчы езьдзяць па розных раённых судох Менску. Міліцыянты не даюць ім ніякай інфармацыі. У судох таксама няма зьвестак.

Людзі дагэтуль шукаюць сваіх родных, якія былі на плошчы і не прыйшлі дадому.

У зьвязку з гэтым на Кастрычніцкай плошчы арганізатары заклікалі людзей складаць сьпісы тых, хто быў на плошчы і не вярнуўся дадому.

Відавочцы распавядаюць, што бачылі, як байцы спэцназу міліцыі позна ўначы зьбівалі некаторых затрыманых. Тых, у каго былі на твары відавочныя сьляды пабояў, выкідалі з аўтобусаў.

У гэты момант на падыходах да Кастрычніцкай плошчы шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, і яны выбарачна затрымліваюць людзей, якія ідуць у бок плошчы, асабліва людзей, якія маюць пры сабе вялікія сумкі і пакеты. Іх спыняюць і робяць вобшук. Тыя, хто маюць з сабой тэрмасы з кавай або гарбатай, трапляюць у міліцэйскія машыны.

Гл.таксама • 21 сакавіка -- фотарэпартаж і відэа з Кастрычніцкай плошчы • 15:00 На плошчы выступіў Мілінкевіч, заклікаў людзей прыходзіць а 18:30 • Міліцыя затрымлівае тых, хто спрабуе прайсьці на плошчу • Судзяць людзей, якія несьлі ежу на Кастрычніцкую плошчу • Кастрычніцкая плошча ўначы (фотарэпартаж) • Начны онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы
XS
SM
MD
LG