Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: “Наша будучыня вырастае цяпер на цэнтральнай плошчы Менску”


Радыё Свабода, Прага Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў пра падтрымку ўдзельнікаў акцыі ў Менску:

(Зянон Пазьняк: ) “Наша будучыня вырастае цяпер, на цэнтральнай плошчы Менска, дзе маладыя беларусы ахвяраваліся і стаяць за вольную Бацькаўшчыну, за справядлівасьць, за новыя выбары беларускага прэзыдэнта. Часам перамога вызначаецца ня колькасьцю, а вытрымкай, дакладнасьцю і арганізаванасьцю. Менавіта гэтак у 1991 годзе нам, дэпутатам Апазыцыі БНФ, якія складалі няпоўных 10 % у Вярхоўным Савеце, але дзейнічалі рашуча, удалося, пры падтрымцы людзей на плошчы, спыніць дзейнасьць КПСС у Беларусі і вярнуць незалежнасьць Бацькаўшчыны...

Трэба, каб усе вольныя беларусы, у каго сэрца б’ецца за Бацькаўшчыну, хто сумленны, хто адчувае гонар, -- каб сталі на абарону сваёй чалавечай годнасьці і на абарону Бацькаўшчыны. На Беларусі павінен быць беларускі прэзыдэнт, які будзе паважаць народ, гісторыю, культуру, ня будзе зьдзекавацца са Скарыны, з Васіля Быкава, з моладзі.

Таму зараз усе палітычныя разыходжаньні, якія былі, павінны быць адкладзеныя ў бок, і павінны мы ўсе ратаваць нашую Бацькаўшчыну – Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG