Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падабед: калі будзе неабходнасьць, гэтыя намёты вельмі хутка прыбяром


Паводле "Інтэрфакс" Кіраўнік палка менскай міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Юры Падабед заяўляе, што актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу ня больш як паўтары тысячы чалавек.

На пытаньне "Інтэрфаксу" пра намёты на Кастрычніцкай плошчы палкоўнік Падабед адказаў: “Хіба гэта намёты? Калі ўзьнікне пільная неабходнасьць, яны будуць вельмі хутка прыбраныя”.

“Усе арганізатары несанкцыянаваных акцыяў у цэнтры Менску будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці” – паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік ўправы міліцыі спэцыяльнага прызначэньня МУС Беларусі Леанід Фармагей.

Ён заявіў, што ўсе дзеяньні 19 сакавіка на плошчах Кастрычніцкая і перамогі запратакаліраваныя. Паводле Фармагея, міліцыя нібыта мае відэазапіс, на якім бачна, як паводзілі сябе удзельнікі акцыі на Плошчы Перамогі і як кідалі недакуркі ў Вечны агонь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG