Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: да галадоўнікаў міліцыянты выклікалі “хуткую дапамогу”


Радыё Свабода Сёньня ў Пінску выходзяць на волю арыштаваныя напярэдадні выбараў апазыцыйныя актывісты. Гэта сацыял-дэмакрат Сяргей Касьцюковіч, актывіст партыі БНФ Канстанцін Чувак, а таксама сябры рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча Павал Аляхновіч і Зьміцер Бадзевіч.

Двое апошніх трымалі галадоўку цягам усіх пяці сутак арышту. У першым сваім інтэрвію на волі Зьміцер Бадзевіч паведаміў Радыё Свабода, што міліцыянты змушаны былі выклікаць да яго “хуткую дапамогу”.

(Бадзевіч: ) “У мяне хвароба пашырэньня вен другой ступені. Урачы “хуткай дапамогі” калолі анальгін і дымэдрол — і ўсё. Нават пасьмейваліся. Вядома ж, ім быў дадзены загад: каб мы ў аніякім разе не пакінулі пастарунку й заставаліся за кратамі”.

Сёньня спадар Бадзевіч ізноў вымушаны зьвярнуцца па мэдычную дапамогу.
XS
SM
MD
LG