Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: арыштаваныя актывісты з штабу Мілінкевіча абвясьцілі галадоўку


Радыё Свабода Кіраўнік Гомельскага абласнога выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Кацора, а таксама актывісты гэтага штабу Юры Захаранка, Андрэй Толчын і Сяргей Сямёнаў, якія адбываюць пакараньне ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, абвясьцілі галадоўку.

Так яны пратэстуюць супраць прысуду. Усе яны напярэдадні 19-га сакавіка былі асуджаныя нібыта за “дробнае хуліганства”.

Супрацоўнік Гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня пацьвердзіў факт галадоўкі, але казаць пра падрабязнасьці адмовіўся:

(Карэспандэнт: ) “Ці сапраўды Ўладзімер Кацора і яго сукамэрнікі абвясьцілі галадоўку?”

(Супрацоўнік: ) “Так”.

(Карэспандэнт: ) “А як яны сябе адчуваюць?”

(Супрацоўнік: ) “Я ня ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG