Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: арыштаваны яшчэ адзін актывіст штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Сакратар гарадзкога штабу Мілінкевіча Ўладзімер Красько арыштаваны на 7 сутак нібыта за лаянку ў прысутнасьці дзяцей.

Спадара Краська міліцыянты затрымалі ўжо пасьля выбараў на падставе звароту невядомых асобаў, які цьвердзілі, што актывіст выбарчай кампаніі выкарыстоўваў нецэнзурныя словы, калі побач знаходзіліся дзеці. Уладзімер Красько адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця.

Яшчэ два мясцовыя актывісты штабу Мілінкевіча — Зьміцер Філіпчук і Андрэй Карпук — пакараны судом на 2 сутак арышту за дробнае хуліганства і адпушчаны на волю, бо гэты тэрмін яны ўжо адсядзелі ў ізалятары, чакаючы судовага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG