Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер-міністар Польшчы: выбары былі недэмакратычнымі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч заявіў, што Польша і надалей будзе рабіць усё, каб Беларусь стала дэмакратычнай і свабоднай краінай. Паводле кіраўніка польскага ўраду прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі.

Адказваючы на просьбу журналістаў пракамэнтаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Казімеж Марцінкевіч сказазаў:

(Марцінкевіч: ) “Здарылася тое, чаго мы ўсе чакалі. Рэжым правёў выбары ў недэмакратычны спосаб. Мы маем дачыненьне з чарговай праблемай. Польшча будзе надалей рабіць такія захады ў дачыненьні да Беларусі, каб у гэтую краіну завітала свабода і дэмакратыя”, – заявіў кіраўнік польскага ўраду.

Між тым міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер пацьвердзіў намер Варшавы пашырыьць сьпіс прадстаўнікоў беларусіх уладаў, якім будзе забаронены ўезд на польскую тэрыторыю.

(Мэлер: ) “Трэба пашырыць сьпіс прадстаўнікоў элітаў цяперашняй беларускай улады так, каб яны не маглі ўехаць на тэрыторыю Польшчы”, – адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Між тым былы міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд лічыць, што падзеі пасьля выбараў у Беларсі сьведчаць аб вялікіх зьменах у сьвядомасьці беларусаў.

(Ротфэльд: ) “Гэта сьведчыць аб тым, што ня толькі вузкія колы беларускай эліты, якую ў пэўным сэнсе сымбалізуе Аляксандар Мілінкевіч, але і шырэйшая частка адукаванага грамадзтва лічыць, што час пераменаў прысьпеў. Можна толькі пажадаць, каб гэтыя перамены прайшлі мірна”.

Былы міністар кажа, што верыў у тое, што Лукашэнка, нягледзячы на фальсыфікацыі, “правядзе выбары так, каб вынікі былі больш-менш праўдападобнымі”, але, на думку Алама Ротфэльда, гэтым разам Лукашэнка “пераступіў пэўную мяжу і павёў сябе так, як Туркмэнбашы ці Ніязаў”.
XS
SM
MD
LG