Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько


БелаПАН Як паведамляе БелаПАН, некалькі хвілінаў таму на плошчы быў затрыманы галоўны рэдактар недзяржаўнай газэты "Наша Ніва" Андрэй Дынько, які прывёз для ўдзельнікаў акцыі сумку з прадуктамі.

Журналіст быў затрыманы, калі выходзіў з аўтобуса маршруту № 100. Некалькі чалавек у цывільным тут жа скруцілі яму рукі і заштурхнулі назад у аўтобус. Яго далейшы лёс пакуль невядомы.

Таксама на плошчы расьце колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў – міліцыянэраў у чорнай камуфляжнай форме, супрацоўнікаў АМАПа, людзей у цывільным з рацыямі.
XS
SM
MD
LG