Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці спадзяваліся лідэры апазыцыі на мірнае заканчэньне акцыі 19 сакавіка?


Радыё Свабода Агляд незалежнага друку 21 сакавіка

Ці была выбарчая кампанія Аляксандра Мілінкевіча на Віцебшчыне праведзеная належным чынам? Кіраўнік абласного штабу Хрыстафор Жаляпаў адзначае, што выбары былі прызначаныя раней, чым меркавалася, таму паплечнікі кандыдата не змаглі зрабіць усё неабходнае. Гэтаму перашкодзілі сьціплыя чалавечыя й грашовыя рэсурсы. Дзяржава выдаткавала на агітацыйную кампанію толькі 30 тысячаў даляраў для аднаго кандыдата, гэтага хапіла толькі на тое, каб надрукаваць мільён агітацыйных буклетаў на ўсю краіну, дзе 7 мільёнаў выбарнікаў. Пра гэта сёньня піша “Витебский курьер”.

Галоўны рэдактар пінскай газэты Віктар Ярашук “Мясцовы час” апавядае пра некаторыя артыкулы, зьмешчаныя ў апошнім нумары выданьня.

(Ярашук: ) “Матэрыял пра забытыя імёны, якія зьвязаныя зь Пінскам. Прыводзяцца прыклады, што, напрыклад, той самы душыльнік Беларусі, душыльнік паўстаньня Касьцюшкі Сувораў – ёсьць вуліца, названая ягоным імём і г.д., а вуліц імя нашых шмат якіх славутых землякоў няма”.

Таксама ў газэце ёсьць хроніка перадвыбарчых падзеяў на Піншчыне.

Крычаўскае незарэгістраванае выданьне “Вольны горад” гэтымі днямі ня выйшла – усе кампутары і іншыя аргтэхніка канфіскаваныя, рэдактар газэты Сяржук Няроўны адбывае цяпер адміністрацыйнае пакараньне. Як паведаміў выдавец газэты Уладзімер Кудраўцаў, спадзеў на аднаўленьне выхаду “Вольнага гораду” пакуль застаецца.

Што маюць рабіць кандыдаты на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч пасьля выбараў? Ці спадзяваліся яны на мірнае заканчэньне акцыі 19 сакавіка? На гэтыя пытаньні абодва кандыдата адказваюць на старонках сёньняшняй “Камсамолкі”.

Таксама газэта апавядае пра беларускага школьніка, які дзякуючы расейскай тэлепраграме “Разумнікі й разумніцы” забясьпечыў сабе паступленьне ў адну з найбольш прэстыжных маскоўскіх ВНУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG