Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне працягваўся і ўначы


Радыё Свабода, Вашынгтон Цэлы дзень у панядзелак працягвалася пікетаваньне беларускай амбасады ў Вашынгтоне. Удзельнікі пратэставалі супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў.

Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, транспаранты і расьцяжкі з патрэтамі палітычных зьняволеных. Мінакі вельмі станоўча рэагавалі на пікет, выказваючы словы падтрымкі і заклапочанасьці сытуацыяй у Беларусі.

Увечары ўдзельнікі пікету запалілі сьвечкі на дарозе і заклікалі праязжаючых на машынах прасігналіць у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Двое амэрыканскіх студэнтаў – актывістаў новаўтворанай арганізацыі “Погляд” – застануцца каля амбасады на ўсю ноч у знак салідарнасьці з тымі, хто зараз знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя пратэсту ў Вашынгтоне будзе працягвацца ў аўторак.
XS
SM
MD
LG