Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мазур: "Настрой выдатны, нягледзячы на стомленасьць"


Вольга Караткевіч, Прага У ранішнім эфіры Свабодзе даў інтэрвію Алесь Мазур – камэндант намётавага гарадка.

(Караткевіч: ) "Алесь, распавядзіце, чаму Вы прымаеце ўдзел у гэтай акцыі і зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца жыхары намётавага гарадка."

(Мазур: ) "Уласна, ня толькі я бяру ўдзел у гэтай акцыі – уначы было каля тысячы людзей, зараз некалькі соцень чалавек. Мы тут таму, што вынікі выбараў, якія агучыла ЦВК – гэта хлусьня. Мы патрабуем другога туру выбараў, як і ўсе людзі, якія сюды прыйшлі".

(Караткевіч: ) "Які настрой сярод жыхароў гэтага гарадку, як доўга вы зьбіраецеся там быць?"

(Мазур: ) "За ноч людзі стаміліся, будзем чакаць, пакуль будуць пад''яжджаць людзі на зьмену. Настрой вельмі выдатны, нягледзячы на стомленасьць, бо людзі зрабілі сапраўды мужны ўчынак, неверагодную справу для Беларусі – проста яшчэ ўвечары ня верылася, што такое магчыма".

(Караткевіч: ) "Якая вам патрэбная дапамога, чаго вам не хапае, каб несьці гэхтую вахту?"

(Мазур: ) "Найперш, у прынцыпе, трэба зьмяніць людзей. Хто зараз можа, хто вольны, ня йдзе на працу ці на вучобу, каб прыехалі. І самая важнае – каб прывезьлі гарачую гарбату, таму што людзі проста замёрзьлі".

(Караткевіч: ) "Паведамлялася, што ў міліцыі фактычна няма прэтэнзіяў – проста папрасілі зрабіць цішэй музыку па 23-й гадзіне. Гэта так?"

(Мазур: ) "Так, з 23 да 6 музыкі не было, і толькі пасьля шостай гадзіны зноў працягваўся мітынг і канцэрт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG