Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці баяцца ўдзельнікі акцыі рэпрэсіяў на працы або ў ВНУ?


Радыё Свабода Ці не пагражалі вам рэпрэсіямі вашыя працадаўцы альбо кіраўнікі вашых навучальных установаў за ўдзел у акцыях апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы? Ці баіцеся вы такіх рэпрэсіяў? Вось што адказваюць удзельнікі мітынгу.

(Дзяўчына: ) “Сёньня прыйшоў кіраўнік фірмы – мы ня разам, мы дзьве розныя фірмы, – ён сказаў, што ўчора яму патэлефанавалі й сказалі: прабачце, але вы, дырэктар такой і такой фірмы і калі вашыя супрацоўнікі выйдуць на плошчу й мы іх затрымаем, то болей гэтай фірмы ня будзе. Ён не зьвярнуў на гэта ўвагі, ён гэтага нікому з супрацоўнікаў не казаў. Учора я была тут, і тут былі двое супрацоўнікаў ягонай фірмы”.

(Хлопец: ) “Мы ведаем, хто каго запалохвае, але мы працуем на прыватнікаў, таму ў нас там даволі дэмакратычна. Нашая праца зьвязаная з заходнімі працадаўцамі, таму на нас прэсінгу няма”.

(Іншая дзяўчына: ) “У маіх сяброў – гэта ўвесь час такое адбываецца”.

(Хлопец: ) “Пэдунівэрсітэт – гэта самы такі пралукашэнкаўскі ўнівэрсітэт. Калі ты ня ў БРСМ… Ну вось тыя, хто зь інтэрнату – калі за налепку ці яшчэ за што зловяць, дык гэта ня толькі адміністрацыйнае пакараньне, а яшчэ й аўтаматычнае выключэньне. Звычайна такія адукацыйныя ўнівэрсітэты, як пэд, замежных моваў і г.д., а яшчэ БНТУ. Больш-менш лібэральны – РТІ”.

(Малады чалавек: ) “Мае працадаўцы былі сёньня тут”.

(Дзяўчына: ) “Мае начальнікі таксама былі сёньня тут, на гэтай плошчы”.
XS
SM
MD
LG