Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманыя Анатоль Лябедзька і Аляксандар Дабравольскі


Радыё Свабода Міліцыя затрымала Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Дабравольскага. Яны разам з Валянцінай Палевіковай і Людмілай Гразновай у 2.00 пайшлі папіць гарбаты ў бок ГУМу.

Валянціна Палевікова паведаміла, што па дарозе назад міліцыянты схапілі Лябедзьку і Дабравольскага. Іх закінулі ў аўтобус і павезьлі ў пастарунак. Валянціну Палевікову і Людмілу Гразнову не чапалі, але забаранілі ім прайсьці на Кастрычніцкую плошчу.

Кастрычніцкая плошча фактычна блякаваная. Новыя людзі сюды трапіць ня могуць, бо міліцыя блякуе ўсе навакольныя вуліцы.

***

Непаўналетнія актывісты руху “Зубр” Аляксандар Маўчанаў, Аляксандар Карапыш і дзяўчына Наста былі затрыманыя міліцыяй на падыходах да Кастрычніцкай плошчы, калі пайшлі па ежу.
XS
SM
MD
LG