Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намётавы гарадок пашырыўся да 18 намётаў


Радыё Свабода На другую гадзіну ночы на Кастрычніцкай плошчы ў Менску знаходзяцца каля 500 чалавек - у асноўным моладзь. У намётавым гарадку - ужо 18 намётаў. Гэты гарадок узяты ў падвойнае кола маладымі людзьмі, якія сьпяваюць, размахваюць сьцягамі.

На франтоне будынку Палацу прафсаюзаў вісяць лёзунгі “Верым, можам, пераможам!”, “Свабоду!”, “Мілінкевіч!” Як сказаў мне камэндант намётавага гарадка Алесь Мазур, моладзь мае намер заставацца ў гэтым гарадку столькі, колькі будзе патрэбна - і гэтую ноч, і наступную.

Міліцыі навокал няма - толькі час ад часу падыходзяць, паглядаюць здалёк і адыходзяць.
XS
SM
MD
LG