Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: акцыя будзе працягвацца столькі, колькі вырашыць моладзь


Радыё Свабода На Кастрычніцкай плошчы ў 1.30 застаецца каля 500 ўдзельнікаў маніфэстацыі, некаторыя зь іх прынесьлі з сабой гітары і сьпяваюць песьні, іншыя выгукваюць лёзунгі, сьмяюцца. Ва ўсіх добры настрой.

Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін застаюцца на плошчы, гавораць з удзельнікамі акцыі, наведваюць намётавы гарадок. Аляксандар Мілінкевіч паведаміў, што акцыя будзе працягвацца столькі, колькі вырашыць патрэбным моладзь. Асноўная частка людзей, якія знаходзяцца на плошчы - гэта моладзь.

12 аўтобусаў брыгады спэцназу, якая ахоўвала адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, каля паловы другой ночы зьехалі ў месца сталай дысьлякацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG