Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы стаіць ужо 17 намётаў


Аляксандар Лукашук, Кастрычніцкая плошча, Менск У Менску 1.20, на плошчы каля 2000 чалавек. Мы тут стаім разам з Уладзям Арловым і налічылі 17 намётаў рознай велічыні. На адным зь іх чырвоным колерам на белым фоне напісана “Полацак з вамі!”

Намёты самыя розныя , вялікія і малыя. Цэлая група насельнікаў гэтых намётаў сядзіць адным колам, мы прынесьлі ім цукеркі і кветкі. Над плошчаў лунае больш за 20 бел-чырвона-белых сьцягоў, ёсьць таксама сьцягі Ўкраіны, Эўразьвязу, Расеі, руху “Зубр” ды іншыя. Кожныя 2-3 хвіліны чуюцца скандаваньні “Жыве Беларусь!”, “Верым, можам, пераможам!”

Усе пад''езды да Кастрычніцкай плошчы перакрытыя. Ад плошчы Перамогі і на ўзіх пад''ездах іншымі вуліцамі зьлева і справа рух транспарту спынены, усюды стаіць міліцыя. Магчыма, наступныя паўгадзіны стануць вырашальнымі, бо якраз у гэты момант на плошчы запанавала цішыня.
XS
SM
MD
LG