Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыны Аляксандра Мілінкевіча вызваленыя


Радыё Свабода Прыблізна апоўначы сыны Аляксандра Мілінкевіча, якія былі затрыманыя раней на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы, былі вызваленыя

Як паведаміў старэйшы сын Мілінкевіча, калі яны падыходзілі да Кастрычніцкай пллошчы зь цёплымі рэчамі для бацькі і зь ежай, два супрацоўнікі міліцыі схапілі іх, кінулі ў уазік і завезьлі ў пастарунак. Там быў складзены пратакол затрыманьня і забраньня рэчаў, але празь нейкі час зьявіўся вышэйшы міліцэйскі чын, парваў гэты пратакол і загадаў іх вызваліць. Міліцыянты нават завезьлі іх да Кастычніцкай плошчы. Такім чынам яны змаглі перадаць бацьку цёплыя рэчы і ежу.

Акрамя таго затрыманы раней сын журналісткі газэты “Известия” Алены Данейкі таксама быў вызвалены супрацоўнікамі міліцыі на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” . У яго забралі толькі спальны мех, які ён нёс у намётавы гарадок.
XS
SM
MD
LG