Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт: ЗША прыме сур''ёзныя меры


Радыё Свабода Сёньня пазыцыю Злучаных Штатаў адносна беларускіх выбараў выказаў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак.

(Макормак: ) "Мы падтрымліваем заклік апазыцыі да новых выбараў. Мы будзем разам з народам Беларусі і падтрымліваем яго імкненьне заняць законнае месца сярод дэмакратычных дзяржаваў.

Злучаныя Штаты рыхтуюцца прыняць сур''ёзныя меры адносна беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсыфікацыю выбараў і іншыя парушэньні правоў чалавека. Мы будзем каардынаваць гэтыя крокі з Эўрапейскім Зьвязам.

Мы зьвяртаемся да беларускага рэжыму з патрабаваньнем неадкладна вызваліць затрыманых падчас кампаніі. Міжнародная супольнасьць працягвае сачыць за дзеяньнямі беларускіх уладаў. Мы папярэджваем іх ад таго, каб рабіць шкоду ці затрымліваць тых, хто ажыцьцяўляе свае палітычныя правы.

Я павінен адзначыць, што ў Беларусі ёсьць кандыдат ад апазыцыі, і ёсьць людзі, якія гатовыя да мірных дзеяньняў. Мы бачым, два дні мірных пратэстаў у Менску, якія абазначаюць крок па шляху да дэмакратыі. Гэта было б нечуваным яшчэ два гады таму, з улікам гісторыі гэтага рэжыму і тых мэтадаў, якімі ён карыстаецца".

Гл.таксама: • ЗША не прызнаюць вынікі беларускіх выбараў
XS
SM
MD
LG