Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 сакавіка: Мілінкевіч не прызнае вынікаў выбараў


Радыё Свабода 20 сакавіка – у Менску і сьвеце.

* На Кастрычніцкай плошчы Менску працягваецца акцыя прыхільнікаў пераменаў. Мітынг прыняў рэзалюцыю, у якой заяўлена пра фальсыфікацыю афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. У рэзалюцыі зьмешчана патрабаваньне прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары на 16 ліпеня. На Кастрычніцкай плошчы разьбітыя першыя чатыры намёты прыхільнікаў пераменаў.

* Аляксандар Мілінкевіч не прызнаў вынікаў учорашніх выбараў і патрабуе правядзеньня новых. Аляксандар Казулін заявіў, што ў краіне здарыўся антыканстытуцыйны пераварот.

* Назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе не прызналі прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі.

* Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс назваў перавыбары Аляксандра Лукашэнкі фарсам.

* Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра рашучую падтрымку беларускай апазыцыі.

* Злучаныя Штаты не прызнаюць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і падтрымліваюць заклікі правесьці паўторныя выбары, – з адпаведнай заяваю выступіў прэсавы сакратар амэрыканскай адміністрацыі Скот Макклелан.

* Дэлегацыя Эўрапарлямэнту заявіла, што Аляксандар Лукашэнка ня можа быць прызнаны легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

* Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін павіншаваў Лукашэнку зь пераабраньнем на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

* Кіраўнікі Гомельскага і Берасьцейскага абласных выбарчых штабоў Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Кацора і Юрась Губарэвіч асуджаныя адпаведна на 8 і на 5 сутак арышту.

* У Менску на розныя тэрміны арышту пакараныя 10 затрыманых 17 – 19 сакавіка грамадзкіх актывістаў.

* У спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна застаецца каля 60 палітычных актывістаў, арыштаваных за ўдзел у масавых акцыях. Некалькі зьняволеных пачалі галадоўку.

* Віктар Шэйман зноў стаў дзяржсакратаром Савету бясьпекі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG