Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры Эўразьвязу: выбары не былі дэмакратычнымі


Радыё Свабода Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў часе сустрэчы Рады Эўразьвязу ў Брусэлі пагадзіліся, што нядзельныя выбары ў Беларусі “не адпавядалі дэмакратычным стандартам”.

“Мы цалкам згодныя з з ацэнкай, якую выбарам дала місія АБСЭ. Вельмі шкадуем, што беларускія ўлады вядуць палітыку самаізаляцыі. У цяперашнім сьвеце Беларусь, гэта сумнае выключэньне. Спадзяюся гэта ня будзе трываць вечна”, – заявіла ад імя Эўразьвязу кіраўнічка аўстрыйскай дыпляматыі Урсула Пласнік.

Як і меркавалася раней, міністры не прынялі ніякага канкрэтнага рашэньня, што да санкцыяў супраць беларускіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG