Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: каля кінатэатру “Беларусь” прыхільнікі Мілінкевіча раздавалі кветкі


Радыё Свабода, Берасьце Увечары 20 сакавіка незвычайную акцыю правялі ў цэнтры Берасьця, на вуліцы Савецкай, мясцовыя жыхары, што падтрымалі на выбарах Аляксандра Мілінкевіча.

Паводле словаў адной з удзельніц акцыі, прыхільнікі Мілінкевіча прынесьлі 30 кветак (пераважна сіняга колеру), што сымбалізуе колькасьць тысячаў чалавек, які прыйшлі пасьля выбараў на Кастрычніцкую плошчу у Менску.

Кветкі ў першую чаргу былі прызначаныя для міліцыянтаў, якія прыбылі на берасьцейскую акцыю літральна празь некалькі хвілін. Аднак супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся браць кветкі, за тое цікавіліся дакумэнтамі у тых, хто зьбіраўся рабіць падарунак. Некаторых удзельнікаў акцыі міліцыянты распытвалі, чаму яны знаходзяцца ў гэтым месцы і ці маюць квіткі ў кіно (акцыя праходзіла каля кінатэатру “Беларусь”).

У выніку кветкі, што былі прызначаныя міліцыянтам, якія цягам усёй акцыі занходзіліся побач, былі раздадзеныя мінакам.
XS
SM
MD
LG