Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель падтрымлівае беларускую апазыцыю


Радыё Свабода Вядучыя заходнія медыі і інфармацыйныя агенцыі перадаюць пра першую рэакцыю вядучых эўрапейскіх палітыкаў на выбары ў Беларусі. Паводле нямецкага выданьня "Handelsblatt", у Бэрліне федэральны канцлер Ангела Мэркель заявіла пра рашучую падтрымку апазыцыі, у Брусэлі эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр адзначыла: "Вельмі верагодна, што ЭЗ у дачыненьні да афіцыйнага Менску будзе дзейнічаць рашуча". Выданьне прыводзіць выказваньні міжнародных назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ, якія сьведчаць "пра наяўнасьць шматлікіх доказаў парушэньняў дэмакратычнага выбарчага працэсу ў Беларусі".

Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель гарантуе далейшую падтрымку беларускай апазыцыі. Як перадае нямецкая агенцыя DPA, ўрадавыя палітыкі і апазыцыя рэзка крытыкуюць аўтарытарны рэжым у Беларусі.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка нямецкага Бундэсканцлера Томаса Штыга, дадзеныя, якія сьведчаць пра перамогу Лукашэнкі маюць адценьне падлогу, у наяўнасьці шмат прыкметаў таго, што выбары не былі свабоднымі і празрыстымі. Часам апошніх дзён апарат Лукашэнкі настойліва пагражаў апазыцыі пакараньнем акцыяў пратэсту, заяўляе афіцыйны прадстаўнік Мэркель. Паводле ягоных словаў, сваімі дзеяньнямі ў часе выбарчай кампаніі апазыцыя знайшла глыбокую павагу ў вачох нямецкага ўраду і заслугоўвае ўсялякай салідарнасьці і падтрымкі.

Цяперашні міністар замежных справаў Эўразьвязу, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Аўстрыі Урсула Пласьнік заявіла, што ЭЗ занепакоены той атмасфэрай запалохваньня і пагрозаў, якая існавала ў Беларусі напярэдадні выбараў. Паводле яе словаў, кантроль за хадой выбараў быў немагчымы, бо было прымусовае датэрміновае галасаваньне. Аднак, лічыць спадарыня Пласьнік, “ніякая зіма ня вечная, у тым ліку і ў Беларусі”.

Эўракамісар Бэніта-Фэрэра Вальднэр заявіла пра неабходнасьць уваленьня Эўразьвязам візавых санкцыяў у дачыненьні да шырокага кола вядучых беларускіх дзеячаў. Што да эканамічных санкцыяў, то яны ня павінны разглядацца, паколькі ў іх выніку можа пацярпець насельніцтва краіны.

Паводле генэральнага сакратара Рады Эўропы Тэры Дэвіса, пераабраньне Лукашэнкі не адпавядае прынцыпам вольных і карэктных выбараў. Адвольнае выкарыстаньне дзяржаўных сродкаў, якое ў часе выбараў было накіравана на падтрымку дзейнага прэзыдэнта, выходзіла за звычайныя прымальныя рамкі. Мандат Лукашэнкі, быў такім чынам, “абмараны”, лічыць Тэры Дэвіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG