Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштавалі актывістаў штабу Казуліна ў Берасьці


Радыё Свабода Найменшы судовы вырак абвясьцілі Ганьне Канюс — 5 сутак, а кіраўнік абласнога штабу Ігар Маслоўскі, а таксама Валянцін Лазарэнкаў, Сьвятаслаў Валасюк і Сяргей Еўціфееў арыштаваныя на 7 сутак.

Затрыманых увечары 18 сакавіка чатырох актывістаў выбарчай кампаніі прывезьлі ў суд Ленінскага раёну Берасьця з ізалятару часовага ўтрыманьня. Усе яны былі абвінавачаны ў хуліганстве і лаянцы. Разам зь імі ў суд прывезьлі й спадара Еўціфеева, якія спрабаваў аднесьці перадачу для затрыманых і неўзабаве сам апынуўся ў ізалятары паводле аналягічнага абвінавачаньня.

Разглядалі справы актывістаў штабу Казуліна фактычна за зачыненымі дзьвярыма: сваякі й паплечнікі затрыманых ня здолелі нават трапіць у будынак суду, які ахоўваецца міліцыянтамі.
XS
SM
MD
LG