Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: кіраўнік абласнога штабу Мілінкевіча асуджаны на 5 сутак


Радыё Свабода Кіраўніка штабу Юрася Губарэвіча, якога затрымалі 18 сакавіка разам зь іншымі актывістамі выбарчай кампаніі, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, непадпарадкаваньні міліцыі й брыдкаслоўі.

Акрамя спадара Губарэвіча, аналягічнае пакараньне суд Маскоўскага раёну Берасьця вынес і актывісту зь Белаазёрску Яўгену Пракурату. Яшчэ двое затрыманых — Андрэй Карпук і Зьміцер Філіпчук — чакаюць разгляду сваёй справы ў судзе.

Як паведаміў Юрась Губарэвіч, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, яны бралі ўдзел у выбарах і нават здолелі пераканаць іншых сукамэрнікаў прагаласаваць за Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG