Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць у Гомелі пра афіцыйныя вынікі выбараў?


Радыё Свабода Апытаньне “Свабоды”: чым вы можаце патлумачыць такія вынікі выбараў? На пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

(Малады спадар: ) “Раз такія вынікі — значыць, народ захацеў так, і так атрымалася. Усе ж галасавалі. Была сумленная барацьба, і перамог наймацнейшы. Я так лічу”.

(Спадар: ) “Было яўнае фальшаваньне вынікаў выбараў”.

(Спадар: ) “Апазыцыя слабая, а сіла ў нашага прэзыдэнта рэальная. 82% — гэта нават мала”.

(Спадарыня: ) “Улада захацела, каб былі такія вынікі. І яны іх намалявалі”.

(Спадарыня: ) “На ўчастку, дзе я была назіральніцай, лічбы “за” і “супраць” не стыкаваліся”.

(Спадар: ) “Гэта было прадказальна. Мяркуеце, што ў кагосьці было столькі магчымасьцяў раскручваць сваю кампанію? Не! Лукашэнка — монстар. І я ня бачу пакуль кандыдатаў, якія б яго павалілі”.

(Спадар: ) “Самы лепшы ў нас — Лукашэнка. Няхай ён і будзе”.

(Спадар: ) “Велізарнае замбаваньне насельніцтва празь дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Нават учора падчас выбараў, калі я прыйшоў дамоў абедаць, праслухаў лекцыю наконт таго, якая ў нас правільная і найлепшая ў сьвеце дзяржаўная сыстэма. Замбаваньне! Многія людзі ўжо думаюць ня ўласнай галавой, а тэлевізарам”.

(Спадарыня: ) “Давяраем, спадзяемся, што будзем жыць яшчэ лепей”.

(Спадарыня: ) “Лукашэнка ўвайшоў у давер да людзей за столькі гадоў. Моладзь стыпэндыю атрымлівае, вучыцца. Хто не паступае на дзяржаўнае навучаньне, ідзе на платнае. Усе навучальныя ўстановы адкрыты. Яшчэ б крыху працаўладкаваньнем заняцца, каб не было беспрацоўя сярод людзей. Гэта страшна палохае, бо людзі сьпіваюцца”.

(Спадар: ) “Насельніцтва запалохалі каляровымі рэвалюцыямі. Да колькасьці галасоў за кандыдатаў маюць дачыненьне выбарчыя камісіі”.

(Спадарыня: ) “Пэўна, прэзыдэнт у нас вельмі харошы”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ўсё адпавядае рэальнасьці”.

(Спадар: ) “Масавая прапаганда страх пасеяла сярод людзей. Былі нават такія, што казалі: адбіткі пальцаў зь бюлетэняў будуць рабіць і мяне выганяць з працы, пэнсіі пазбавяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG