Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча – выбары былі фальсыфікаваныя


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністэрства замежных справаў Польшчы заяўляе, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сфальсыфікаваныя і мае намер, незалежна ад пазыцыі Эўразьвязу, пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, які я ня змогуь уехаць на польскую тэрыторыю.

Дырэктар дэпартамэнту інфармацыі МЗС Польшчы Павал Дабраволські заявіў Інфармацыйнаму агенцтву польскага радыё, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі “не былі дэмакратычнымі і несумненна, на ўсіх стадыях, пачынаючы ад выбарчай кампаніі, былі сфальсыфікаваныя”.

Паводле спадара Дабравольскага, Варшава будзе дамагацца ў Брусэлі ўвядзеньня санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму – “санкцыяў хірургічных, якія ўдарылі б у рэжым і не прынесьлі шкоды простым беларусам”.

Павал Дабравольскі заявіў, што незалежна ад рашэньня Эўразьвязу, Польчша самастойна ўвядзе ўласныя санкцыі – перадусім пашырыць сьпіс асобаў, “якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі” і якім будзе забаронены ўезд на польскую тэрыторыю.

У панядзелак раніцай гэта пацьвердзіў і міністар замежных справаў Польшчы Стэфан Мэлер.

(Мэлер: ) “Пашырэньне сьпісу асобаў, якія, як мы ведаем, бралі ўдзел к фальсыфікацыях вынікаў выбараў. Яны не павінны мець права ўезду ў Польшчу, але добра было б, каб тое самае зрабіў увесь Эўразьвяз – я ўжо ў бліжэйшыя дні буду гаварыць пра гэта з калегамі-міністрамі ў часе саміту Эўразьвязу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG