Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: штабы Мілінкевіча і Казуліна падвялі папярэднія вынікі


Радыё Свабода Як вынікае з атрыманай у штабе Аляксандра Мілінкевіча інфармацыі, у дзень галасаваньня за выбарамі назіралі 178 чалавек на 81 участку. На чатырох зь іх было арганізавана татальнае назіраньне — за галасаваньнем сачылі і прадстаўнікі АБСЭ.

Складзена каля двухсот актаў і заяваў на імя старшыняў участковых камісіяў. У дваццаці выпадках старшыні камісіяў прымалі складзеныя назіральнікамі дакумэнты. У пракуратуру і гарадзкую выбарчую камісію накіравалі больш за пяцьдзясят заяваў.

Найбольш характэрным парушэньнем, адзначылі ў штабе Мілінкевіча, была адмова ўчастковых камісіяў даваць зьвесткі пра вынікі галасаваньня. На 40% участкаў наагул не агучвалі выніковых пратаколаў.

Жывы падлік удзелу выбарцаў у галасаваньні розьніцца з выніковым падлікам участковае камісіі ў сярэднім на 250—300 чалавек, адзначалі ў штабе Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG