Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд папярэдзіў рэчыцкага актывіста каманды Казуліна


Радыё Свабода У Рэчыцы мясцовы суд сёньня вынес папярэджаньне актывісту каманды Казуліна Алегу Шабетніку. Ён паведаміў Радыё Свабода, што яго затрымалі 17 сакавіка ля прахадной заводу мэталёвых вырабаў, дзе ён раздаваў агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы.

Міліцыянты склалі на спадара Шабетніка пратакол, дзе запісалі, што той “нецэнзурна лаяўся” на адрас мінакоў, якім прапаноўваў улёткі. На паседжаньні суду сьведкі з боку актывіста заявілі, што той не брыдкасловіў, і таму суд, паводле Алега Шабетніка, абмежаваўся “мяккім пакараньнем — папярэджаньнем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG