Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Кулей: “Выбараў у Беларусі не было”


Радыё Свабода Жонка кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча перакананая, што сапраўдных выбараў у Беларусі не было:

(Кулей: ) “Таму тое, што абвяшчаюць,– гэта ганьба і фарс.

А ўражаньне ад плошчы – выдатна, што столькі людзей перамаглі свой страх. Але кепска, што там не так шмат было менчукоў. Тыя, што прыехалі з рэгіёнаў, яны казалі: а дзе ж Менск, дзе тыя, што напужаліся і паселі па хатах”.

Спадарыня Кулей кажа, што яе сям’я не зьбіраецца пасьля выбараў прадпрымаць нейкія асаблівыя захады бясьпекі :

(Кулей: ) “Не зьбіраюся нікуды ўцякаць, не зьбіраюся адпачываць, зьбіраюся працаваць. Лічу, што выбары не могуць быць прызнаныя ні ў якім разе. І таму нават калі застанецца група людзей, якія будуць перакананыя ў тым, што трэба тлумачыць людзям, што няварта верыць, не было выбараў, трэба іх пераглядаць,– я думаю, што працаваць мы будзем безумоўна. А бясьпека – ну, бясьпека, як у кожнага чалавека, які трымае свае прынцыпы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG