Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэры Дэвіс: "Перамога Аляксандар Лукашэнкі – несумленная"


Радыё Свабода Перавыбары Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Беларусі з вынікам больш чым 82% галасоў у ягоную падтрымку – гэта фарс, – заявіў сёньня генеральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

У адмысловай заяве спадар Дэвіс назваў перамогу цяперашняга кіраўніка Беларусі несумленнай, бо “ў краіне, дзе так яскрава і жорстка парушаецца права на свабоду слова і свабоду сходаў, галасаваньне гэта не праява дэмакратыі, а фарс”.

“Перамога Аляксандар Лукашэнкі несумленная. Высокая яўка і ягоная высокая перавага над канкурэнтамі падазорныя, але галоўная праблема нядзельных прэзыдэнцкіх выбараў ня ў тым, што ўлады ашуквалі каля выбарчых скрыняў, але таксама ашуквалі ў часе перадвыбарчай кампаніі”, лічыць Тэры Дэвіс.

На ягоную думку цяпер міжнародная супольнасьць павінна засяродзіцца на "стварэньні стымулаў да мірных пераменаў і пераходу да дэмакратыі", бо “Беларусі патрэбная дэмакратычная эвалюцыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG