Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вясна” заклікае не прызнаваць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў


Радыё Свабода Праваабарончы цэнтар “Вясна” заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць асноўным прынцыпам свабоды, дэмакратычнасьці й празрыстасьці, а вынікі выбараў ні ў якай меры не адлюстроўваюць сапраўднага волевыяўленьня беларускага народу.

Паводле “Вясны”, удзел Аляксандра Лукашэнкі ў выбарах меў нелегітымны характар, і ягонае далейшае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зьяўляецца незаконным.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвяртаецца да беларускіх грамадзянаў з заклікам не прызнаваць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году і ўсялякімі законнымі сродкамі дабівацца іх адмены. Праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасьць асудзіць “выбарчы фарс”, праведзены беларускімі ўладамі, не падтрымліваць ніякіх кантактаў з узурпатарамі ўлады ў Беларусі.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, выбары ў Беларусі праходзілі на фоне масавых рэпрэсіяў грамадзкіх і палітычных актывістаў, адсутнасьці аб’ектыўнай інфармацыі, а таксама культываваньня ў грамадзтве атмасфэры страху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG