Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейская міліцыя не пацьвердзіла зьвесткі аб ліку затрыманых


Радыё Свабода, Берасьце Паводле неафіцыйных зьвестак, колькасьць затрыманых увечары 19 сакавіка на галоўнай плошчы Берасьця можа складаць да 30 чалавек.

А 20-й гадзіне ў нядзелю на плошчы Леніна ў Берасьці сабралося прыблізна 100 чалавек, дзе іх сустрэлі узмоцненыя міліцэйскія патрулі, а пасьля дадатковыя сілы з ліку супрацоўнікаў розных службаў упраўленьня ўнутраных спраў.

Маладых людзей, што раздавалі мінакам балёнікі сіняга колеру, міліцыянты адцягвалі ў бок. Як высьветлілася, некаторых з удзельнікаў акцыі запіхвалі ў адмысловыя мікрааўтобусы, што знаходзіліся за плошчай, і адвозілі ў міліцэйскія пастарункі.

Паводле словаў аднаго са сьведкаў, пасьля 21-й гадзіны ў Ленінскім РАУС Берасьця знаходзіліся ад 25 да 30 чалавек, затрыманых на плошчы. Большасьць з іх неўзабаве быліі адпушчаныя.

У Ленінскм РАУС гэтыя зьвесткі не падцьвярджаюць.
XS
SM
MD
LG