Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніка прэсавай групы Мілінкевіча судзяць за брыдкаслоўе


Радыё Свабода Сёньня ў Маскоўскім раённым судзе Менску павінен адбыцца разгляд справы Аляксея Шэіна, прадстаўніка прэcавай групы Аляксандра Мілінкевіча. Спадара Шэіна вінавацяць за брыдкаслоўе. Міліцыя склала на яго адпаведны пратакол.

Аляксей Шэін аспрэчвае вінавачаньні й цьвердзіць: ён як вернік ня мог такога рабіць. Спадара Шэіна затрымалі ўчора ва ўласнай кватэры перад пачаткам мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. У памяшканьне ўварваліся міліцыянты з аўтаматамі й прадстаўнікі КДБ і заявілі, што шукаюць бомбы альбо зброю. Аднак нічога не знайшлі. Гаспадара кватэры, а таксама ягонага сябра, студэнта Юрыя Гецэвіча, абвінавацілі за брыдкаслоўе. Ноч абодва правялі ў спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG