Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманы яшчэ адзін актывіст штабу Казуліна


Радыё Свабода, Берасьце Сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Еўціфеяў зьбіраўся аднесьці перадачу затрыманым раней берасьцейскім актывістам штабу Казуліна.

Ці здолеў ён выканаць свой намер, пакуль невядома. Аднак у офіс абласнога штабу Казцліна патэлефанаваў дзяжурны Ленінскага раённага аддзелу унутраных спраў Берасьця і, не назваўшы прычын, паведаміў пра затрыманьне спадара Еўціфеева.

У ізалятары часовага утрыманьня Ленінскага РАУС ужо знаходзяцца затрыманыя ўвечары 18 сакавіка кіраўнік Берасьцейскага абласнога штабу Казуліна Ігар Маслоўскі, а таксама актывісты штабу Валянцін Лазарэнкаў, Ганна Канюс і Сьвятаслаў Валасюк.
XS
SM
MD
LG