Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ступаеш нагой на плошчу – і становісься тэрарыстам?"


Радыё Свабода Пасьля таго, як старшыня КДБ Сьцяпян Сухарэнка паабяцаў пакараць усіх актыўных удзельнікаў акцыі 19 сакавіка за тэрарыстычную дзейнасьць, сталічны дызайнэр Макс зрабіў абсурдысцкі каляж: на заднім пляне бачная Кастрычніцкая плошча ў Менску й Палац рэспублікі, на пярэднім пляне стаяць узброеныя барадатыя мужчыны ў камуфляжнай вопратцы і з мусульманскімі хусткамі на шыі.

Мужчыны скандуюць:

Мы – тэрарысты, мірныя людзі, Шчары адданыя роднай зямлі…

(Макс: ) “Проста захацеў зрабіць нешта крыху больш абсурднае за тое, што прачытаў у газэце”.

Шэф КДБ заяўляў пра тое, што ў Менску нібыта рыхтаваліся выбухі ў чатырох школах. Але Макс не ўяўляе, як можна захапіць уладу ў горадзе пры дапамозе чатырох тэрарыстычных актаў. Гісторыя ведае шмат тэрактаў, але ніводнага гораду такім спосабам яшчэ не захапілі, кажа хлопец. І ўвогуле, гэтак можна любога, хто выйдзе на плошчу, палічыць за тэрарыста.

(Макс: ) “Як антыіндульгенцыя! Ёсьць такі каталіцкі сьвет, дзе ступаеш нагой і робісься бязгрэшным. А тут ты ступаеш нагой на плошчу – і становісься тэрарыстам. Гэта ж супэр!”
XS
SM
MD
LG