Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Ярмошына: "лічбы не зьмяніліся" (абноўлены)


Уладзімер Глод, Менск Толькі што адбылася прэсавая канфэрэнцыя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Паводле яе, лічбы, агучаныя ёю ўначы, не зьмяніліся. Паводле афіцыйных дадзеных, Аляксандар Лукашэнка абраны прэзыдэнтам Беларусі на трэці тэрмін запар. Аб гэтым Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла каля трэцяй гадзіны ночы.

Сёньня а дзесятай гадзіне раніцы адбылася прэсавая канфэрэнцыя старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Папярэдняя яе прэсавая канфэрэнцыя таксама адбылася сёньня, калі трэцяй гадзіны ночы.

Старшыня ЦВК прыехала ў Інфармацыйны цэнтар, і першае, што там зрабіла абвесьціла: "Аляксандар Лукашэнка абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь на трэці тэрмін". За яго, паводле зьвестак ЦВК, прагаласавалі 82,6% з тых 92,6% выбарнікаў, якія скарысталіся сваім правам прагаласаваць.

На другім месцы Аляксандар Мілінкевіч – 6,0%, трэцім – Сяргей Гайдукевіч – 3,5%. Замкнуў сьпіс Аляксандар Казулін – 2,3%.

Канчатковыя вынікі галасаваньня будуць названыя пасьля таго, як у ЦВК прыйдуць пратаколы з абласных і менскай гарадзкой выбарчых камісіяў. Але Лідзія Яромшына папярэдзіла: канчатковыя лічбы, калі і будуць адрозьнівацца ад тых, якія яна назвала, дык літаральна на нейкія дзесятыя ці сотыя працэнта.

І калі вяртацца да начной прэсавай канфэрэнцыі старшыні ЦВК, дык у яе перадусім спыталіся, чаму дадзеныя, якія называліся на Кастрычніцкай плошчы, так значна адрозьніваюцца ад лічбаў Цэнтарвыбаркаму. Спадарыня Ярмошына сказала, што тыя, хто прайграў выбары, блефуюць. І дадала: адкуль жа яны маглі даведацца гэтыя лічбы?!

* * * На прэсавай канфэрэнцыі а 10-й гадзіне раніцы Л.Ярмошына таксама заявіла, што на ўчастках за мяжой за А.Лукашэнку прагаласавала больш за 81% выбарцаў. Для параўнаньня – гл. вынікі незалежных экзыт-полаў за мяжой:

Экзыт-пол у Празе: пераважная большасьць галасавала за Мілінкевіча

Варшава: паводле экзыт-полу 88% прагаласавалі за Мілінкевіча

Экзыт-пол у Бэльгіі: за Мілінкевіча 62%

Экзыт-пол у Вільні: 35,7 % прагаласавалі за Мілінкевіча

Экзыт-пол у Бэрліне: за Мілінкевіча 72.5%
XS
SM
MD
LG