Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канкурэнты Лукашэнкі пра яго лічбы


Алесь Дашчынскі, Менск Як ставяцца да агучаных Цэнтарвыбаркамам лічбаў галасаваньня за Аляксандра Лукашэнку ў камандах ягоных канкурэнтаў?

Сяргей Гайдукевіч паабяцаў пракамэнтаваць гэтыя лічбы крыху пазьней.

Аляксандар Казулін згадвае свае заявы, якія зрабіў два месяцы таму.

(Казулін: ) “Гэта значыць, ну, вынік назарбаеўскі. Але Назарбаеў сапраўды меў падтрымку народа, а Лукашэнка сёньня больш чым 40 працэнтаў ня мае. Таму ён сабе прыпісаў больш чым у 2 разы. А гэта ўжо надта становіцца і сьмешным, і відавочным. Фальш і мана проста відавочная”.

Кіраўнік штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін заявіў:

(Калякін: ) “Гэта хлусьня і гэта загадзя запісаныя лічбы. Гэта не адпавядае ні настрою насельніцтва, ні таму, што мы бачылі, і што паказвалі апытаньні незалежных сацыёлягаў да выбараў. Як правіла, не бывае так, каб у дзень выбараў на 20 адсоткаў падтрымка вырасла. Гэта немагчыма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG