Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Калякін: “Трэба адстойваць справядлівасьць і свой выбар”


Алесь Дашчынскі, Прага Як ацэньвае акцыю апазыцыі, што адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, кіраўнік штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін?

Кіраўнік штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін лічыць акцыю апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўдалай.

(Калякін: ) “Многа людзей пераадолелі страх і змаглі, нягледзячы на запалохваньне і застрашэньне іх з боку ўладаў усякімі рэпрэсіямі і ўсялякімі карамі. Яны змаглі прыйсьці, каб падтрымаць сваю будучыню, выказацца супраць фальшаваньняў, якія адбываюцца сёньня”.

Паводле спадара Калякіна, ня менш важным будзе тое, як будуць разьвівацца падзеі сёньня, як адгукнуцца грамадзяне на заклік двух кандыдатаў Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча, а 18.30, калі ўжо будуць вядомыя афіцыйныя вынікі і вынікі незалежнага экзыт-полу, выйсьці на плошчу.

(Калякін: ) “Трэба адстойваць справядлівасьць і свой выбар. Усе тыя людзі, якія не галасавалі за Лукашэнку, трэба, каб яны выйшлі і адгукнуліся на той заклік, які быў да іх зьвернуты Мілінкевічам і Казуліным. Усе, хто не галасаваў за Лукашэнку, павінны выйсьці і сказаць, што яны не галасавалі так, як абвясьціла ЦВК. Толькі мы можам паўплываць, каб гэта ўсё было зьменена”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG