Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Залескі: “На гэтым пляцы нараджаецца вольная Беларусь”


Любоў Лунёва, Менск Кіраўнікі штабоў Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна ўпэўненыя, што колькасьць людзей, якія будуць патрабаваць правядзеньня новых выбараў будзе павялічвацца штодня. Аляксандр Мілінкевіч упэўнены, што пасьля таго, як людзі здолелі пераадолець свой страх, яны будуць змагацца за дэмакратычныя зьмены ў грамадзтве.

У часе мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Аляксандр Мілінкевіч паведаміў Радыё Свабода:

(Мілінкевіч: ) “Гэта вялікая перамога ўсіх. Кожны змагаўся са сваім страхам сам. Перамаглі страх. Людзі адчуваюць асалоду ад таго, што стаяць плячо да пляча. Гэты народ ужо не зламаеш і ў рабства не загоніш. Лічу, што гэта выдатна”.

На плошчы прысутнічалі грамадзяне Польшчы, Літвы, Украіны, Нямеччыны ды іншых краінаў. Сябра камісіі ў міжнародных стасунках польскага Сойму Павал Залескі прысутнічаў на мітынгу:

(Залескі: ) “Бачна, што тут нараджаецца вольная дэмакратычная Беларусь. Гэта важная падзея. Скончыліся афіцыйныя выбары, але важна тое, што адбываецца на гэтай плошчы. Тут нараджаецца беларуская дэмакратыя. Мне казалі, што такой вялікай колькасьць людзей тут яшчэ не было. Усе палякі падтрымліваюць беларусаў, дэмакратыю ў Беларусі. Для нас гэта важна”.

Павал Залескі адзначыў, што грамадзяне Польшчы вельмі ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і непакояцца за бясьпеку беларускіх грамадзянаў у зьвязку з апошнімі заявамі шэфа КДБ і масавымі арыштамі.

Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін заклікалі людзей прыйсьці 20 сакавіка а 18.30 на Кастрычніцкую плошчу, каб прадэманстраваць уладам, што гэтым разам не саступяць фальсыфікацыям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG