Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: паводле экзыт-полу 88% прагаласавалі за Мілінкевіча (фота)


Радыё Свабода Каля будынку амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы працягваецца акцыя падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў.

Каля паўтысячы чалавек сабраліся каля будынку беларукай амбасады ў Варшаве, каб падтрымаць беларускую апазыцыю.

(Удзельнік акцыі: ) “Тое што робіцца ў Беларусі для мяне – анамалія. Так ня можа быць у нашых суседзяў, у Эўропе. Трэба змагацца ня толькі за сваю свабоду, але таксама і тых, хто побач”.

Удзельнікі акцыі сьпяваюць беларускія, а таксама польскія песьні, якія дапамагалі послькім дэмакратам у часы ваеннага становішча і камуністычнай дыктатуры.

Былі абвечшачныя таксама вынікі альтэрнатыўнага галасаваньня (экзыт-полу), якое праходзіла каля амбасады – у ім, паводле арганізатараў, узялі ўдзел каля 80% беларусаў, якія галасавалі і ў пасольстве. Са 182 чалавек за Аляксандра Мілінкевіча прагаласаваў 161 выбарнік (82%).

Арганізатары акцыі заклікалі прысутных прыйсьці да амбасады таксама ў панядзелак.



\

XS
SM
MD
LG