Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-пол у Вільні: 35,7 % прагаласавалі за Мілінкевіча


Радыё Свабода Паводле дадзеных экзыт-полу пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Літве, за адзінага кандыдата ад дэмакратчных сілаў Аляксандра Міленкевіча аддалі свае галасы 35,7 % апытаных (45 са 126 апытаных).

54,8 % (69 чалавек) галасавалі за Аляксандра Лукашэнку, 1,6 % (2 чалавекі) за Сяргея Гайдукевіча, 0,8 % (1 чалавек) – за Аляксандра Казуліна, 7,14 % (9 чалавек) – супраць усіх.

Экзыт-пол у Вільні праводзілі актывісты дацкай грамадзкай аргнізацыі “Сілбы” і літоўскай арганізацыі “Маладыя ліберал-цэнтрысты”, якіх не пусьцілі у Беларусь.

У прэс-рэлізе асацыяцыі “Маладых лібэрал-цэнтрыстаў” гаворыцца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не маглі быць дэмакратычнымі, паколькі у краіну не пусьцілі незалежных назіральнікаў, з краіны беспадстаўна дэпартавалі замежных грамадзянаў, а за тыдзень перад выбарамі ўвогуле спынілі афармленьне беларускіх візаў для замежных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG