Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі назіральнікаў выдалялі з участкаў


Радыё Свабода У Гомельскім штабе Аляксандра Мілінкевіча паведамілі, што дзеля назіраньня за выбарамі ў рэгіёне былі заяўлены 223 назіральнікі. Удзельнічалі ў назіраньні 182.

Амаль два дзясяткі назіральнікаў не маглі выконваць сваіх абавязкаў з прычыны ціску уладаў.

Многія назіральнікі ў апошнія дні былі арыштаваны, сярод іх Міхаіл Козел і Мікалай Румянцаў з Жыткавіцкага раёну, Віктар Жылінскі з Рагачова, Андрэй Толчын, Юрась Захаранка, Уладзімер Шыцікаў з Гомелю.

Сёньня з розных прычынаў з участкаў выдалілі яшчэ каля дзясятка назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG