Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: за спробу вынесьці бюлетэнь выбарца затрымала міліцыя


Радыё Свабода, Віцебск У Віцебску сябар КХП БНФ Сяргей Кушняроў, які ў рамках схемы "Народнае галасаваньне" вырашыў вынесьці з выбарчага ўчастка бюлетэнь, замест яго паклаўшы ў скрыню аркуш паперы з прозьвішчам абранага кандыдата, быў затрыманы дзяжурнымі міліцыянтамі.

На яго склалі пратакол, абвінаваціўшы ў хуліганстве, і выпісалі на 20-га сакавіка позву ў суд. Аднак дахаты спадара Кушнярова не адпусьцілі, і гэтую ноч ён мусіць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Нагадаем, што ў Віцебску тамсама знаходзяцца пад арыштам і апазыцыянэры – прыхільнікі Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча, якія ўжо атрымалі “суткі” паводле судовых пастаноў: Віталь Броўка, Валеры Шчукін і Кастусь Смолікаў.
XS
SM
MD
LG