Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча, Грузія сумняюцца ў дэмакратычнасьці выбараў


Радыё Свабода Дзяржсакратар у канцэлярыі прэм’ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі заявіў нашаму радыё у нядзелю ўвечары, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі нельга назваць дэмакратычнымі. Паводле ягоных словаў, польскі ўрад зойме канчатковую пазыцыю што да выбараў і далейшых дачыненьняў зь Беларусьсю пасьля таго, як стане вядома чым скончацца акцыі пратэсту апазыцыі.

(Ліпіньскі: ) “Самое галасаваньне ня мае такога вялікага значэньня, бо дэмакратыя гэта ня толькі дзень галасаваньня, але магчымасьць свабодна правесьці выбарчую кампанію, доступ да мэдыяў, а гэтага ў Беларусі не было.

Кандыдаты ад дэмакратычных сілаў ня мелі нават магчымасьці ладзіць спатканьні з выбарцам, а тым, хто будзе браць удзел у дэманстрацыях пратэсты, нават пагражалі сьмерцю – такога нідзе ў сьвеце няма. Гэтыя выбары былі не дэмакратычнымі ад самога пачатку. Вынікі, якія абвесьціць рэжым, гэта вынікі загадзя падрыхтаваныя беларускім КГБ”.

***

Сёньня ж кіраўніцтва Грузіі выказала салідарнасьць зь беларускім народам у яго “барацьбе за сапраўдную свабоду”, – пра гэта заявіў у нядзелю грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі. “Упэўнены, што сёньня беларускі народ пачынае сваю барацьбу за сапраўдную свабоду”, – сказаў Саакашвілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG