Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам Беларусі ўручалі на мяжы апэльсіны


Радыё Свабода У нядзелю на мяжы зь Беларусьсю адбылася ўкраінска-польска-літоўская акцыя ў падтрымку беларускага народу ў барацьбе за грамадзянскія свабоды.

З украінскага боку ініцыятарам акцыі стала партыя “Пара”, з польскага – кіроўчая партыя “Права і справядлівасьць”, а зь літоўскага – група грамадзкіх арганізацыяў.

На аўтамабільных пераходах, што зьвязваюць Украіну, Польшчу і Літву зь Беларусьсю, актывісты і праваабаронцы ўручалі апэльсіны грамадзянам Беларусі, якія вярталіся дадому.
XS
SM
MD
LG