Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкую плошчу Менску людзі прыходзілі сем’ямі


Радыё Свабода Прывітаць Аляксандра Мілінкевіча на Кастрычніцкую плошчу Менску некаторыя менчукі прыходзілі сем’ямі, а таксама разам зь сябрамі й знаёмымі.

(Карэспандэнтка: ) “Пакуль тут крыху зацішак, скажыце — чаму вы тут усёй сям’ёй?”

(Спадар: ) “Бо сёньня дзень такі лёсавызначальны. Прыйшлі падтрымаць чалавека, за якога мы галасавалі. А хто, калі ня мы — так мы думалі й прыйшлі”.

(Скандаваньне: ) “Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!”

(Спадарыня: ) “Мы прыйшлі паказаць, што мы ня быдла, а людзі, якія думаюць, разумеюць і хочуць лепшага сваім дзецям”.

(Юнак: ) “Я прыйшоў сюды сказаць “Не!” Рэжыму. Нас большасьць, а ня іх — і мы пераможам”.

(Скандаваньне: ) “Адпор! Адпор!”

(Юнак: ) “Відавочна, што ўлада хацела задушыць апазыцыю, але мы бачым, што гэтага не атрымалася”.

(Скандаваньне: ) “Мілінкевіч! Мілінкевіч! Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!”

Гл.таксама • А.Лукашук: “Вельмі шкада, што няма тэлекамэры” • А.Лукашук: “Сёньня на Кастрычніцкай плошчы – дух Быкава” • На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота) • Калёна рухаецца да плошчы Перамогі • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 1) • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 2) • "Мы прыйшлі на Кастрычніцкі пляц бараніць будучыню сваіх дзяцей"
XS
SM
MD
LG