Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мы прыйшлі на Кастрычніцкі пляц бараніць будучыню сваіх дзяцей"


Радыё Свабода, Менск, Кастрычніцкі пляц Расчараваньне, што “людзей прыйшло мала”, і радасьць ад таго, што “людзей так многа”; сумненьне ў тым, ці будуць перамены ў бліжэйшай будучыні, і жаданьне паказаць, што тых, хто прагне свабоды, больш за некалькі працэнтаў. Галасы ўдзельнікаў акцыі за перамены на Кастрычніцкім пляцы — у рэпартажы карэспандэнта “Свабоды”.

(Дзяўчына: ) “Мы хочам штосьці пачуць, і паказаць, што нас больш, чым 4 працэнты за Мілінкевіча. Цешыць, што тут ня толькі людзі векам ад 18 да 25 гадоў, але і значна старэйшага ўзросту”.

(Хлопец: ) “Мяркую, што ўсім перакрылі кісларод. Быў вялікі піяр наконт тэрактаў. Многія спужаліся. Многіх дарослых мужчынаў не пусьцілі іх жанчыны, іх бацькі”.

(Школьніца: ) “Наагул, спадзяваньне на зьмены не вялікае, але вельмі хацелася б пабачыць зьмены”.

(Дзяўчына: ) “Я спадзяюся, што гэтая акцыя прыцягне ўвагу грамадзкасьці. Найперш беларускай, і замежнай таксама. Мяркую, праз пару гадоў, калі прыцісьне эканамічна, адобныя акцыі стануцца больш распаўсюджанымі”.

(Бабуля: ) “Не мая гэта справа. Я сваё аджыла, гэта вам, маладым, трэба”.

(Дзяўчына: ) “Гэта пераломны момант працы ў нашай рэспубліцы. Хацелася б думаць, што будуць зьмены да лепшага”.

(Карэспандэнт : ) “Сёньня?”

(Дзяўчына: ) “Сёньня наўрад ці. Пазьней. Але сёньня як пункт адліку”.

(Спадарыня: ) “Я зьдзіўлена, што знайшлося столькі адважных людзей. Меркавала, што мы будзем удваіх”.

(Спадар: ) “Хаця й малавата людзей”.

(Спадар: ) “Апошні раз на мітынгу быў восем гадоў таму”.

(Карэспандэнт: ) “І вось праз восем гадоў прыехалі?”

(Спадар: ) “А што рабіць? Трэба бараніць будучыню нашых дзяцей”.

Гл.таксама • А.Лукашук: “Вельмі шкада, што няма тэлекамэры” • А.Лукашук: “Сёньня на Кастрычніцкай плошчы – дух Быкава” • На Кастрычніцкай плошчы ідзе шматтысячны мітынг (фота) • Калёна рухаецца да плошчы Перамогі • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 1) • Жывыя галасы Кастрычніцкай плошчы (частка 2)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG