Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Сьвет разумее, што выбары не адбыліся”


Сяргей Навумчык, Прага Сёньняшнія падзеі ў Менску камэнтуе Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

(Сурвіла: ) “Перад усім, хачу павіншаваць нашых сёньняшніх герояў, усіх на Кастрычніцкай плошчы, усіх, хто пайшоў галасаваць паводле свайго сумленьня і гатовы абараніць свой голас. Ганаруся беларускім народам. Сёньня ўвесь сьвет на вас глядзіць. Сьвет разумее, што рэжым перамагае толькі хлусьнёй і тэрорам. Сьвет разумее, што выбары не адбыліся.

Дарагія суродзічы! Вы паказалі сваю нацыянальную годнасьць, сваю асабістую мужнасьць. Выбары выйгралі вы! Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, вы дасягнеце свабоды, дасягнеце праўды, дасягнеце справядлівасьці. Беларусь будзе жыць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG